Десяточка
20.03.2026
14 сакавіка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася чарговая літаратурна-музычная гасцёўня “Десяточка” з праграмай “Яблочко райского сада”. На гэты раз на сустрэчу з чытачамі мы запрасілі знакамітую беларускую паэтэсу Л.Палеес і аўтара-выканаўцу А.Маслоўскую. Праграма складалася такім чынам:свае вершы асобнымі блокамі чытала Л.Палеес , потым выконваліся песні на яе вершы. Кожны блок меў сваю назву і тэму: вершы пра каханне, пра сучаснасць і маладосць, пра трагедыю ўсіх войн, пра светлае дзяцінства і сапраўдных сяброў. Лізавета Давыдаўна і Алена Маслоўская трошку распавялі пра сябе, пра цікавыя сустрэчы падчас свайго прафесійнага жыцця.

