Десяточка
30.10.2024
26 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося чарговае мерапрыемства-літаратурна-музычная гасцёўня “Десяточка”. Паэтычную частку сустрэчы з праграмай “Со взглядом в детство и юность” склалі дзве паэткі з г.Салігорска – Вольга Дубровіна і Валянціна Акулёнак. Гэтыя творцы – лаўрэаты і фіналісты шостага Міжнароднага літаратурнага фестываля “Славянская лира – 2019” і літаратурнага конкурса “Браславская обитель”. Жанчыны чыталі свае вершы пра нашу родную краіну, пра маці і бацьку, пра свае цудоўнае дзяцінства і юнацтва. Другая частка праграмы, як заўсёды, музычная. Яе падрыхтавалі нашы даўнія сябры і, аўтары-выканаўцы Святлана Суміна і Марыя Касцюк. Яе назва “Не копи печали”. Гучалі нашы любімыя песні – “Синее море”. “Песня о доблестном рыцаре”, “Приходи ко мне,Глафира”, “Эта женщина в окне”, “Подколодная змея”, “Этот мир придуман не нами”, “Песня пра восень”. “Жоўтае лисце”. “А время быстротечно” і іншыя. Напрыканцы сустрэчы па традыцыі “Свободный микрофон”. Госці вечарыны не толькі чыталі свае вершы, але было і шмат музычных нумароў. Да 120-годдзя з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка А.Гайдара былі выкананы некалькі маршаў кампазітараў братоў Пакрас. Асабліва падпявалі гледачы знакаміты “Марш Буденного”.


