поиск в каталоге

стрелочка Дзе была, сарока?

admin06.07.2023

У бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога адбылася творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай, перакладчыкам, паэтам і аўтарам дзіцячых кніг І. М. Фраловай.

Вучні школьнага лагера сярэдяй школы № 1 з задавальненнем пазнаёміліся з прэзентацыяй новай кнігі І. Фраловай ”Дзе была, сарока?”. Вясёлыя, жартоўныя і павучальныя вершы на роднай мове склалі гэту кнігу. Дзеці ўважліва слухалі вершы і прымалі ўдзел у паэтычных конкурсах і віктарынах. Усе удзельнікі сустрэчы засталіся ў добрым настроі пасля гэтага мерапрыемства.