Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
18.03.2025
15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны Закон беларускай дзяржавы быў прыняты ў 1994 годзе на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У якасці дзяржаўнага гэта свята вызначана ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1998 годзе.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ядром прававой сістэмы краіны, яна замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы. Гэта закон, які валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь фактычна падвяла вынік працэсам фарміравання незалежнай беларуская дзяржавы на новай сацыяльна-эканамічнай аснове, замацавала арыенціры грамадскага развіцця, вызначыла яго перспектывы.
Напярэдадні свята на сустрэчы ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы навучэнцы малодшых класаў ДУА “Сярэдняя школы № 27 г.Мінска” даведаліся падрабязна пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і пра тое, што ў іх, як і ў усіх грамадзян нашай краіны, ёсць не толькі правы, але і абавязкі. Для лепшага засваення матэрыялу дзецям былі прапанаваны інтэрактыўныя формы: заданні, рашэнні крыжаванак і складанне пазлаў.
Навучэнцы УА “Мінскі дзяржаўны фінансава-эканамічны каледж” і студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта даведаліся пра гісторыю паходжання гэтага дакумента і ў форме гутаркі і абмеркавання разглядалі розныя сітуацыі і магчымасць іх вырашэння на аснове нашай заканадаўчай сістэмы.
Росквіт краіны залежыць ад нас, а гэта значыць, што калі мы будзем любіць сваю краіну і выконваць законы, то надзейная будучыня нашым дзецям забяспечана!

