Дзень народнага адзінства
13.09.2023
17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.
Гэта свята прымеркавана да даўняй, вядомай даты – аб’яднанне краіны ў 1939 годзе. Уз’яднанне Беларусі дазволіла не толькі аб’яднаць сучасную тэрыторыю нашай краіны, але і згуртаваць у межах нашай адзінай дзяржавы беларускі народ. Гэта падзея стала важнай часткай беларускай гістарычнай памяці. Святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве.
Увесь тыдзень напярэдадні Дня народнага адзінства ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы праходзілі мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага свята.
13 верасня ў 12.30 навучэнцы 8-га класа сярэдняй школы № 64 прынялі ўдзел у пазнавальнай інтэрактыўнай гульне “Усе мы розныя – усе мы роўныя: Беларусь шматнацыянальная”. А ў 17.30 паэтычным спектаклем “Твой дзень стваральны славім, БЕЛАРУСЬ!” адбылося ўрачыстае адкрыццё чарговага сезона Мінскага гарадскога тэатра паэзіі. На мерапрыемстве прысутнічалі: курсанты Інстытута пагранічнай службы, студэнты Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, навучэнцы філіялаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта “Мінскі гандлёвы каледж” і “Мінскі фінансава-эканамічны каледж”.
14 верасня адбылася дыялогавая пляцоўка да Дня народнага адзінства «Единством сильная Беларусь!» з удзелам галоўнага рэдактара выдавецтва “Беларусь” Ларысай Уладзіміраўнай Языковіч і навучэнцаў філіялаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта “Мінскі гандлёвы каледж” і “Мінскі фінансава-эканамічны каледж”.
15 верасня для навучэнцаў 9-х класаў сярэдняй школы № 187 у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў інтэрактыўны ўрок “Мая Беларусь – мая будучыня”.
16 верасня адбыліся: адкрыццё фотавыставы чытацкага гуртка “Пазітыў” “Мой беларускі, мой адзіны Край, ад калыскі дарагі…” і чарговае пасяджэнне літаратурнага гуртка “ЛітЭра”, якое пачалося паэтычнымі чытаннямі “О радзіма, мой светач цудоўны, адзіны…”.
17 верасня Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы запрасіла сваіх наведвальнікаў на святочную літаратурна-музычную праграму да Дня народнага адзінства “Я – беларус, я ганаруся, што маю гэтае імя”. Мерапрыемствы, якія ладзяць супрацоўнікі бібліятэк садзейнічаюць далейшаму развіццю і ўмацаванню беларускай дзяржаўнасці.


