Дзень ведаў у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы
01.09.2023
1 верасня 2023 года, у Дзень ведаў, у Цэнтральную бібліятэку імя Янкі Купалы зазірнулі навучэнцы самых розных агульнаадукацыйных устаноў горада Мінска і самых розных узростаў: гэта і наведвальнікі дзіцячага сада, і навучэнцы сярэдніх школ і каледжа.
Першы ўрок для навучэнцаў малодшых класаў сярэдняй школы №187 прайшоў пад назвай “Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння”, на які завітаў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец Міхась Паўлавіч Пазнякоў. Пісьменнік прэзентаваў дзецям сваю новую кнігу вершаў “Слаўны працай чалавек!”.
Выхаванцы яслі-сада №247, якія першы раз наведаліся ў бібліятэку, зазірнулі ў кожную залу, убачылі, дзе знаходзяцца кнігі, пазнаёміліся з выставамі кніг. Яны таксама даведаліся шмат пра тое, як узнікла пісьменства, убачылі чытанку Францыска Скарыны і прынялі ўдзел у інтэрактыўных гульнях.
Навучэнцы філіяла БДЭУ Мінскі фінансава-эканамічны каледж прынялі ўдзел у інтэрактыўнай праграме “Мая Радзіма – Беларусь”.
Першы ўрок для навучэнцаў 8-х класаў сярэдняй школы № 53 правёў падпалкоўнік у адстаўцы, кандыдат гістарычных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў Барыс Дзмітрыевіч Далгатовіч, які прэзентаваў свае новыя кнігі «Командармы – наши земляки» і «Боевая слава Минщины».



