поиск в каталоге

стрелочка Дзень Янкі Купалы

admin07.07.2023

7 ліпеня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася акцыя “Дзень Янкі Купалы”, прысвечаная дню нараджэння вялікага Песняра.

На працягу дня карыстальнікі бібліятэкі знаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы “Нарадзіўся Янка Купала, кветка-папараць расцвіла” і этнаграфічнай кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Як на Йвана сонца йграла: Ноч на Івана Купалу”. Прымалі ўдзел у выразным чытанні вершаў «Купалаўскі радок» і ў інтэлектуальным “Купала квэсце”.

Удзельнікі віктарыны “Пытанні з торбы” ўспомнілі, якое сапраўднае імя паэта, калі і дзе адбылася першая сустрэча з Якубам Коласам, які зборнік пісьменніка з фотаздымкам на вокладцы быў яму даражей за ўсё, хто з беларускіх кампазітараў пісаў музыку на вершы Я. Купалы і інш.

Падчас вершаванай акцыі «Купалаўскі радок» прыхільнікі творчасці беларускага класіка акунуліся ў атмасферу лірыкі і выразна прачыталі свае любімыя вершы паэта. Таксама нашы чытачы разгадвалі крыжаванку “Песняры роднай мовы”, размалёўвалі папараць-кветку на “Палянцы-маляванцы”, актыўна прымалі ўдзел у паэтычнай акцыі “Графіці на асфальце” “Янка Купала. Верш за вершам” па напісанні вершаў паэта.

Таксама сумесна з Ленінградскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкай прайшло пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні, прысвечанай дню нараджэння класіка беларускай літаратуры. У анлайн-фармаце ўдзел у пасяджэнні прыняла дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска Мацвеева Алена Іванаўна з дакладам “Юбілейны год Янкі Купалы ў Рэспубліцы Беларусь”.