Дзіцячы прававы сайт
30.06.2022
29 чэрвеня ў бібліятэцы № 21 выхаванцы школьнага лагера сярэдняй школы № 207 сустрэліся з вядучым спецыялістам упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, рэдактарам дзіцячага прававога сайта М.М. Галаенка.
Марына Міхайлаўна распавяла юным прававедам аб рэсурсе. Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа па старонках mir.pravo.by і даведаліся: аб уладкаванні нашай дзяржавы і законах, па якіх жывуць грамадзяне краіны; аб Канстытуцыі; аб тым, як важна ведаць свае правы і не забываць аб абавязках; а таксама, куды можна звярнуцца за прававой дапамогай і дзе атрымаць актуальную і дакладную прававую інфармацыю.
Самай займальнай часткай сустрэчы з правам стаў удзел у гульні, распрацаванай НЦПІ спецыяльна для дзяцей, – «Прававы кракадзіл або # детиимеютправо». Тут юныя прававеды змаглі праявіць не толькі эрудыцыю, прадэманстраваць атрыманыя веды, але паказаць артыстычныя здольнасці.
