Дзяржаўныя сімвалы-гонар краіны
12.05.2023
Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.
У другую нядзелю траўня святкуюць у Беларусі «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь». Напярэдадні свята супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы сустрэліся са школьнікамі першага і другога класаў сярэдняй школы № 27 горада Мінска. На сустрэчы дзеці падрабязна даведаліся не толькі пра дзяржаўныя сімвалы сваёй краіны, але і пра найбольш значныя падзеі з яе гісторыі і сучаснасці. Навучэнцы ўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях і віктарынах. Прыемна было даведацца, што шмат чаго самі дзеці маглі распавесці пра сімвалы роднай краіны.
