поиск в каталоге

стрелочка Есть у года четыре времени

admin12.02.2025

“Есть у года четыре времени” – пад такой назвай у нотна-музычнай бібліятэцы прайшло вялікае мерапрыемства. Каля 100 чалавек наведалі адкрыццё мастацкай выставы Іріны Зінгер.

Заўсёды прыемна знаёміцца з новымі творчымі асобамі, пашыраць кола сяброў. Ірына завітала ў бібліятэку на адно з мерапрыемстваў, ёй вельмі ўсё спадабалася і яна прапанавала арганізаваць сваю першую выстаўку. І гэта атрымалася вельмі цудоўна. Мастачка малюе не так доўга, трохі больш за паўтара гады. Канешне,яна цікавілася творчасцю,вязала, вышывала, рабіла нейкія вырабы для дэкора кватэры і дачы. І вось з’явілася больш свабоднага часу, і яна пайшла на курсы малявання. Ірына ўсё жыццё шмат вандравала па роднай Беларусі,паходы, байдаркі. Потым паездкі па свеце -яна была на ўсіх кантынентах, акрамя Амерыкі, нават была ў Афрыцы і Аўстраліі.

Мастачка так цікава расказала пра сваё жыццё, свае вандраванні, і як вынік, сваю творчасць.Было шмат пытанняў, Ірына так шчыра і пазітыўна адказвала, што проста зачаравала ўсіх прысутных. Другая частка мерапрыемства – канцэрт групы “Три аккорда”. Пачалося выступленне гітарыстаў са знакамітай песні А.Крупа “Есть у года четыре времени”, потым “Аксамітны летні вечар” В.Навіцкага і С.Сакалова-Воюша, і “Колькі ў небе зор” А.Шыдлоўскага. Працягнуўся канцэрт чатырма часткамі, прысвечанымі Зіме, Вясне, Лету і Восені. “Как важно снег идёт”, “Зимний вечер упал на порог”, “Ода весне”, “Белая акация”, “Вечер бродит”, “Света”. “Отговорила роща золотая”, “Осенние листья”, “Я пришла за счастьем”. Гэта знакамітыя і папулярныя песні, якія ўсе добра ведаюць і спяваюць. Завяршылася адкрыццё выстаўкі цудоўнай песняй “Смотри, какая красота” , спявалі ўсім залам і доўгі час не адпускалі і мастачку, і музыкантаў.