Это осень, мой друг…
07.10.2022
7 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся канцэрт аўтарскай песні “Это осень, мой друг..” Зоі Курак і Аляксея Верам’ёва. Выканаўцы маюць розныя прафесіі, але музыка стала для ніх амаль галоўнай часткай жыцця. Кожны закончыў музычную школу, Зоя Курак таксама прайшла перападрыхтоўку ў БДУКМ па спецыянальнасці “Эстрадны вакал”. Яны з поспехам выступаюць на розных пляцоўках нашага горада, кожны іх канцэрт – гэта жывой гук і цудоўнае паэтычнае слова. Яны самастойна не пішуць песні, у рэпертуары знакамітыя творы М.Цветаевай, Г.Ахматавай, Б.Акуджавы, С.Нікіціна, Ю.Візбара, Ул.Высоцкага, А.Міцяева, А.Фраловай і іншых. Аўтарская песня – гэта захапленне, радасць і смутак, крыніца энергіі і натхнення. Вялікі дзякуй за больш як двухгадзіннае свята песні.

