поиск в каталоге

стрелочка Гады залатыя

admin29.11.2023

Кожны чалавек – герой і аўтар сваёй кнігі жыцця, якая пішацца, пакуль гарыць яго зямная свечка.

У бібліятэцы № 11 адбылася вечарына “Гады залатыя”, на якой уздымаліся важныя пытанні па падтрымцы арганізма сталага чалавека, яго жыццядзейнасці, а таксама арганізацыя яго вольнага часу. Тэму дапоўніла цікавая прэзентацыя “Сердце, тебе не хочется покоя”. Намеснік старшыні савета ветэранаў Заводскага раёна Кісялёва Ніна Іванаўна пазнаёміла прысутных з мерапрыемствамі, якія праводзяцца для сталых людзей. Старшыня клуба ветэранаў адукацыі “Аптыміст” Гапонова Ірына Васільеўна падзялілася поспехамі арганізацыі вольнага часу ўдзельнікаў клуба, якому споўнілася 40 гадоў.

Святочны настрой удзельнікаў мерапрыемства падтрымалі творчыя калектывы горада.