Гады залатыя
30.06.2025
Лета ў разгары, і бавіць гэты час хочацца асабліва актыўна. Цікавы суботні вечар адпачынку “Гады залатыя” зладзіўся адміністрацыяй Заводскага раёна і бібліятэкай №11 для жыхароў мікрараёна Чыжоўка. Супрацоўнікі пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з планамі на будучае, з асноўнымі паслугамі бібліятэкі, з навінкамі беларускай літаратуры. А потым слова ўзяла яе вялікасць Паэзія. У выкананні эстрадна вакальнай групы “Крыніцы душы маёй” гучалі песні аб каханні, любові да роднага краю.
Цудоўныя мелодыі дыскатэкі стварылі для ўсіх жадаючых вясёлы настрой!


