поиск в каталоге

стрелочка Галасы з даўніх вякоў

admin07.09.2023

7 верасня выхаванцы дзіцячага сада № 563 пабывалі ў бібліятэцы № 21 і пазнаёміліся з відэачасопісам «Галасы з даўніх вякоў». Дзеці даведаліся аб першых носьбітах пісьменства: папірусе, пергаменце, бяросце, гліняных і драўляных кнігах. Аб гісторыі стварэння паперы і першых друкаваных кнігах. Бібліятэкар расказала пра асветнікаў беларускай зямлі: Кірылу Тураўскага, Еўфрасінню Полацкую, першадрукара Францыска Скарыну.