поиск в каталоге

стрелочка Гаючай энергіяй мовы…

admin01.03.2023

1 сакавіка ў межах Тыдня роднай мовы ў філіяле сталічнай бібліятэкі № 3 У. Маякоўскага адбылася творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхасём Пазняковым.

Міхась Паўлавіч расказаў пра сваю любоў да малой радзімы, да роднай мовы, узгадаў пра незабыўнае супрацоўніцтва з Кандратам Крапівой, прачытаў  вершы, пазнаёміў з новымі песнямі на яго словы, адказаў на пытанні слухачоў. Вершы паэта прагучалі таксама ў выкананні пісьменніцы Таццяны Каленік, якая арганізавала і правяла вечарыну. Мерапрыемства праводзілася сумесна з літаратурным аб’яднаннем “Слова”.