Гэта наша з табой Перамога!
10.05.2023
У бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурна-патрыятычная гасцёўня “Гэта наша з табой Перамога!”, прымяркаванае да 78-годдзя з дня Вялікай Перамогі, у якой прынялі удзел пісьменнікі Мінскага гарадскога аддзялення “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Леанід Багдановіч, Вольга Сакалова, Таісія Трафімава, Сяргей Трахімёнак, Іна Фралова чыталі вершы паэтаў-франтавікоў, уласныя творы, згадвалі жахлівыя падзеі мінулай вайны, гераічныя эпізоды, а таксама сваіх родных, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай.
У канцы мерапрыемства да выступоўцаў далучыліся слухачы, якія прачула і ўзнёсла выканалі песні ваенных гадоў.
