Гісторыя кнігадруку: факты, асобы і даты
13.07.2023
У бібліятэку № 1 імя Л.М. Талстога завіталі дзеці сярэдняй школы № 90. Была падрыхтавана займальная электронная прэзентацыя і віктарына на тэму ”Гісторыя кнігадруку: факты, асобы і даты”. Школьнікі атрымалі цікавыя звесткі аб тым, дзе была вынайдзена папера, хто з’яўляецца стваральнікам славянскай азбукі, дзе знаходзіліся найвялікшыя бібліятэкі старажытнага свету. Усе удзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія прызы.
