Гісторыя пра мяне
27.09.2022
24 верасня ў бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога прайшла сустрэча з вядомым пісьменнікам Паўлам Гушынцом. ”Гісторыя пра мяне”- так называлася прэзентацыя-знаёмства з аўтарам кніг для дзяцей і падлеткаў. Слухачамі і актыўнымі ўдзельнікамі сустрэчы былі навучэнцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.
Павел Уладзіміравіч – выдатны апавядальнік з добрым пачуццём гумару, таму выступленне пісьменніка стала сапраўдным гумарыстычным нумарам. Госць хутка схіліў да сябе ўсіх прысутных і заваяваў іх сваёй адкрытасцю. Напрыканцы выступлення будучыя ваенныя шчыра пажадалі письменніку дабра, ажыццяўлення самых запаветных жаданняў і верных чытачоў.

