поиск в каталоге

стрелочка Гонар радзімы

admin08.09.2023

“Гонар радзімы” – менавіта такую назву носіць выстава вядомага фатографа Мікалая Лінніка, якая зараз праходзіць у бібліятэцы № 15 ім. Цёткі. У фотаэкспазіцыі, прысвечанай Дню горада Мінска, больш за 30 фотаздымкаў сталіцы. Выстава прадстаўляе гледачу аўтарскі погляд мастака на Мінск.

8 верасня вучні сярэдняй школы № 63 наведалі фотаэкспазіцыю. Школьнікі з цікавасцю слухалі Мікалая Міхайлавіча, які ўжо больш за 50 год трымае ў руках фотаапарат і стварае свае дзіўныя, поўныя чысціні фотаздымкі.