Гук слова роднага, з якім ад першых дзён…
02.05.2023
Дзе, як не ў бібліятэцы, сярод кніжных паліц, побач з пісьменніцкай спадчынай, партрэтамі і выставамі, праводзіць семінары па беларускай літаратуры? Супрацоўнікі бібліятэкі № 4 імя М.В. Гогаля падрыхтавалі для студэнтаў 3 курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту імя М. Танка інтэрактыўную літаратуразнаўчую праграму “Гук слова роднага, з якім ад першых дзён…”, падчас якой дзяўчаты і юнакі пазнаёміліся з біяграфіяй і творчым шляхам І.Мележа, даведаліся пра некаторыя невядомыя факты з жыцця і творчасці пісьменніка, пафантазіравалі над працягам “Палескай хронікі” і адказалі на пытанні віктарыны, прысвечанай беларускай паэзіі.
