Хатынь – незагойная рана на сэрцы беларускаяй зямлі
22.03.2023
Пра лёс беларускай вёскі Хатынь ведаюць ва ўсім свеце. Менавіта тут ў гады вайны гітлераўскія карнікі знішчылі мірных жыхароў. Усе яны – 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей – згарэлі ў адным хляве ці былі расстраляныя ў адчайнай спробе выратавацца. Гэта наша гісторыя, яе трагічныя старонкі, аб гэтым павінна ведаць і памятаць маладое пакаленне.
У бібліятэку № 11 на патрыятычны ўрок прысвечаны 80-годдзю Хатынскай трагедыі прыйшлі вучні прышкольнага лагера сярэдняй школы № 43. Пачалося мерапрыемства хвілінай маўчання. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі пра страшныя гады фашысцкай акупацыі Беларусі, пра трагедыю Хатыні і яшчэ 628 спаленых вёсак, 186 з якіх так ніколі і не былі адроджаны. Фільм «Тайны и ужас Хатыни» немагчыма было глядзець без слёз і хвалявання. Вучні азнаёміліся з кніжным праглядам «Пепел Хатыни в сердца нам стучится», асаблівую цікавасць выклікалі ўсім знаёмая кніга «Ніколі не забудзем» і серыя «Дзеці вайны».
