поиск в каталоге

стрелочка “Хто такія Беларусы”

admin27.06.2022

Гістарычныя веды – адны з самых старажытных у свеце. Яны перадаваліся з пакалення ў пакаленне, кожны народ павінен  ведаць сваё мінулае.

У бібліятэцы  № 9 кожны месяц  праходзілі мерапрыемствы да года Гістарычнай памяці  для вучняў 4 класа сярэдняй школы № 60. Навучэнцы прымалі  ўдзел у віртуальных экскурсіях па розных галінах ведаў, на якіх пазнаёміліся з вядомымі гістарычнымі асобамі Беларусі, знакамітымі асветнікамі, вядомымі касманаўтамі, мастакамі. Разам з супрацоўнікамі бібліятэкі яны вывучалі народныя абрады і гульні, інсцэніравалі казкі, малявалі і чыталі вершы, вучыліся працаваць з даведачнымі матэрыяламі.

На заключным  мерапрыемстве  “Хто такія Беларусы”, якое прайшло ў форме спаборніцтваў дзеці  праявілі эрудыцыю і знаходлівасць. Не падвялі веды і спрыт і на гэты раз. Бо ў чытальнай зале прысутнічалі і назіралі за спаборніцтвам каманд бацькі, браты і сёстры.

“Хто такія Беларусы”