поиск в каталоге

стрелочка І майстэрства, і натхненне

admin28.06.2022

8 чэрвеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся цудоўны канцэрт класічнай музыкі з удзелам студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і навучэнцаў Рэспубліканскага каледжа пры БДАМ.

Прагучала музыка для альта рускага кампазітара 18 стагоддзя Івана Хандошкіна і І.Х Баха, лютневая музыка кампазітара эпохі Рэнесансу Войцеха Длугорая ў выкананні цымбалаў, творы І.С.Баха ў перакладзе для баяна, пьесы сучаснага беларускага кампазітара Віктара Капыцько для цымбалаў і цудоўны Струнны квартэт № 7 Д.Д.Шастаковіча ў выкананні студэнтак Акадэміі музыкі.

І майстэрства, і натхненне