поиск в каталоге

стрелочка І толькі жаночыя рукі

admin06.04.2026

3 красавіка напярэдадні Вербнай нядзелі і вялікага хрысціянскага свята праваслаўных Вялікдня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося цікавае мерапрыемства “І толькі жаночыя рукі”, прысвечанае таксама і Году беларускай жанчыны. На сустрэчу з чытачамі прыйшла велькі прыемная жанчына Ірына Жыхар, якая падрыхтавала цудоўную праграму. Ірына былая настаўніца хіміі, працавала журналісткай. На сеняшні момант яна даследчык гістарычнай беларускай нацыянальнай кухні, аднаўляе яе па творах беларускіх пісьменнікаў. Больш за 30 страў па творах Я.Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка” яна вярнула ў сучаснае жыццё беларусаў, прапагандуе іх і прадстаўляе на розных мерапрыемствах. Ірына прыгатавала для прысутных “Бабкі на жаўтках”, якіх пакаштавалі ўсе госці, яшчэ сем маленькіх бабак сталі ўзнагародамі для переможцаў віктарын і конкурсаў. Усе мы добра ведаем шыкоўную кнігу “Літоўская гаспадыня” Ганны Цюндзявіцкай 1848 года, прысвечаную вядзенню гаспадаркі і кулінарыі і якую дапамаглі выдаць Ул. Караткевіч і А.Мальдзіс. Ул.Караткевіч высока шанаваў гэту кнігу, лічыў яе помнікам беларускай культуры, бо яна дэманстравала высокі ўзровень бытавой культуры беларусаў. Дзякуючы зацікаўленасці навукоўцаў кніга была перакладзена на беларускую мову і выдадзена на беларускай мове ў 1993 годзе. Менавіта па рэцэпту з гэтага выдання былі прыгатаваны нашы  “бабкі”. Гэта быў цуд, якія смачныя атрымаліся булкі.Было шмат конкурсаў і віктарын, пад гітару усе разам спявалі песню Я.Навуменкі “Пакладу я кудзельку”, “Мой родны кут, як ты мне мілы” Я.Коласа і іншыя. Зараз Ірына Жыхар працягвае свае даследванні беларускай кухні, піша кнігу “Смак дзяцінства”, шмат займаецца дабрачыннай дзейнасцю.