И жизнь, и слёзы, и любовь
12.11.20242 лістапада ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося вялікае мерапрыемства – літаратурна-музычная гасцёўня “И жизнь, и слёзы, и любовь”. Галоўны госць праграмы – пісьменнік Аляксей Белы з г. Баранавічы. Яго паэзія не толькі эмацыянальная, але і пазнавальная. Аўтар чытаў вершы і пра сяброў, і пра людзей, якіх сустракаў у вандроўках, і пра каханне, пра маці і братоў, пра бацьку і школьнага настаўніка, пра родныя краявіды. Сапраўды наватарская, займальная, непрадказальная паэзія, як натура самога паэта. Акрамя А.Белага яго вершы прадставілі удзельнікі мерапрыемства і тэатральная студыя “Акцёр” сярэдняй школы №18 імя Е.Полацкай. Дзеці падрыхтавалі блок дзіцячай паэзіі – таленавітай і вясёлай. Канешне, адбыўся і шыкоўны канцэрт. Музычную частку мерапрыемства складалі салісты вакальна-харавога ансамбля інтэрнацыянальнай музыкі “Прамень. Цудоўная спявачка, інвалід па зроку Наталля Папко праспявала песні – “Голуб з галубкаю” , “Мой Нясвіж”, “Облака моей мечты” і іншыя. Алесандр Еўдакімаў, таксама інвалід па зроку, таленавіта выканаў некалькі твораў Ф.Шапэна на фартэпіяна. Мар’яна Лысенка праспявала знакамітую таджыкскую песню ”Птичка”. Завяршыў цудоўны вечар выдатны выканаўца, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандр Валодчанка. Раманс “Было”, песні “Белая яблынька”, “Слуцкія паясы” і іншыя музычныя творы не пакінулі нікога абыякавымі.