Их именами названы …
04.07.2023
Гадзіна цікавай інфармацыі, прысвечаная героям ваенных гадоў, чыімі іменамі названы вуліцы г.Мінска, адбылася ў бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога.
Дзеці школьнага лагера сярэдняй школы № 1 даведаліся ў гонар каго носяць вуліцы свае назвы. Гэта такія знакамітыя людзі як: К. Ракасоўскі, Г. Жукаў, А. Гаравец, М. Казей і іншыя. Хлопчыкам і дзяўчатам дапамагала кніжная выстава “Их именами названы …», якая прыцягнула ўвагу вучняў літаратурай на ваенную тэматыку.

