поиск в каталоге

стрелочка Ішла Купалка па вуліцы

admin07.07.2023

7 ліпеня ў бібліятэцы № 7 адбыўся святочны майстар-клас “Ішла Купалка па вуліцы”, прысвечаны народнаму святу Купалле. У госці да чытачоў завітала кіраўнік фальклорнага ансамбля “Млынок”, спецыяліст па фальклору, магістр мастацтвазнаўства, аспірант Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Дар’я Мардань.

Дар’я Анатольеўна вельмі цікава расказала пра купальскія традыцыі, пра гісторыю гэтага свята. А галоўным было тое, што і чытачы, і бібліятэкары прынялі актыўны ўдзел у гульнёва-танцавальнай праграме. Яны пазналі майстэрства беларускіх народных танцаў: “Падэспань”, “Лявоніха”, “Ой-ра”, “Юрачка” і іншых. Вясёлыя гульні, вясёлая музыка падаравалі ўсім прысутным добры святочны настрой.