История с продолжением: винил
16.01.2026
13 студзеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося мерапрыемства «История с продолжением: винил». У фондзе бібліятэкі знаходзіцца прыблізна 20 з паловай тысяч вінілавых пласцінак, і ёсць магчымасць іх праслухаць, таму супрацоўнікі бібліятэкі актыўна заклікаюць да знаёмства і паглыблення ў свет музыкі.
Пачалася сустрэча з паказа прэзентацыі, якая пазнаёміла прысутных з гісторыяй фанографа, грамафона, вінілавай пласцінкі ў 19-20 ст. і дзейнасцю фірмы “Мелодыя”. Далей была прадстаўлена інфармацыя аб фондзе пласцінак у нотна-музычнай бібліятэцы, былі выдзелены асноўныя віды музыкі на гэтым носьбіце (класічная, народная, папулярная, аўтарская, джаз, рок, дзіцячая, інструментальная, эстрадная, кінамузыка) і іншыя віды прызначэння пласцінак (казкі, вершы, тэатральныя пастаноўкі, прамовы палітычных дзеячаў і інш.). З вялікім задавальненнем усе прысутныя праслухалі песні з грампласцінак у выкананні Ф. Шаляпіна, В. Цоя, Ю. Візбара, Л. Сенчынай. Працягнуў сустрэчу калекцыянер пласцінак Яўген Цярэшка, які падзяліўся сваім вопытам збірання пласцінак, сваім бачаннем пласцінак увогуле, паказаў экзэмпляры сваёй калекцыі.
Усе прысутныя адзначылі, што час праляцеў вельмі хутка і сустрэча атрымалася цікавай, насычанай і цёплай.З’явілася пажаданне праводзіць сустрэчы, прысвечаныя пласцінкам, і ў будучым.
