поиск в каталоге

стрелочка Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія

admin15.03.2023

15 сакавіка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло ўрачыстае адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы “Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфіяз Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Іван Пятровіч Шaмякiн– класік нацыянальнай літаратуры, празаік, драматург, сцэнарыст, народны пісьменнік Беларусі. Творы Івана Шамякіна складаюць мастацкі летапіс мінулай эпохі. Па раманах, аповесцях пісьменніка можна прасачыць ваенную і пасляваенную гісторыю нашай краіны, адчуць душу беларускага народа. Кожная яго кніга дае нам магчымасць зразумець, як жылі людзі ў пэўны час, што іх хвалявала, у што яны верылі, аб чым марылі.

Нам прыемна адзначыць, што Іван Пятровіч быў сябрам Центральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы, ён прыходзіў да нас на сустрэчы з чытачамі. У фондах бібліятэкі захаваліся кнігі з пажаданнямі аўтара нашым чытачам.

На сустрэчы ў навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа будаўніцтва імя У.Г. Каменскага і вучняў старэйшых класаў сярэдняй школы № 34 з’явілася магчымасць дакрануцца да творчасці Івана Шамякіна, перагарнуць старонкі яго жыцця. І ў гэтым нам дапамагла навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Саўген Паліна Мікалаеўна, якая змястоўна і цікава распавяла, чым жыў таленавіты мастак слова, што яго хвалявала, што знайшло адлюстраванне ў кнігах пісьменніка.