Качество как норма жизни
22.11.2024
18 лістапада ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа прайшла пазнавальная гадзіна “Качество как норма жизни” прымеркаваная да Сусветнага дня якасці.
Бібліятэкар нагадала навучэнцам установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва», што 2024 год аб’яўлены ў Беларусі Годам якасці, прадэманстравала прыняты ў Беларусі знак якасці і патлумачыла, што ён сімвалізуе. Дзеці даведаліся аб тым, як у нашай краіне клапоцяцца аб якасці жыцця грамадзян, аб прадукцыі выпускаемай прадпрыемствамі Беларусі, якая стала сапраўднымі брэндамі і вядомая за межамі краіны.
Мэтай мерапрыемства з’яўлялася выхаванне ў падрастаючага пакалення патрыятызму, пачуцця гонару за сваю краіну і фарміраванне асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця у будучыні краіны.
