поиск в каталоге

стрелочка Калі збываюцца мары…

admin09.10.2024

9 кастрычніка ў бібліятэцы-філіяле №1 адбылося адкрыцце мастацкай выставы вядомага мастака Г.Гадзіравай. Мерапрыемства прайшло пад назвай “Калі збываюцца мары…”.

Мары мастака заўседы знаходзяць увасабленне ў карцінах.

Шматлікія гледачы і сябры Ганны Анфімаўны змаглі палюбавацца веліччу Каўказскіх гор, родных беларускіх мясцін, прыгажосцю навакольнага асяроддзя.

Выдатны настрой мерапрыемства падтрымлівалі салісты арт-групы “Мы-славяне” Эдуард Білейчік і Зінаіда Паўлючкова.

Непаўторны голас спявака і выкладчыка Уладзіміра Валодчанкі перанес усіх прысутных у іншую эпоху. У яго рэпертуары прагучала вядомая і любімая многімі песня  Л.Пранчака “Каля Чырвонага касцела”.

Завяршыў святочную праграму бард і спявак Сяргей Шыла.