поиск в каталоге

стрелочка Каляда-калядзіца

admin14.01.2025

Цудоўныя калядныя вечары. У кожнай хаце гучаць словы:  “Добры вечар, шчодры вечар, добрым людзям на здароўе”. З такімі пажаданнямі завітаў на вечарыну “Каляда-калядзіца…”  ў бібліятэку № 11 вясёлы гурт калядоўшчыкаў. Песні, жарты, танцы напоўнілі залу святочным настроем. Асобы каларыт надалі казачныя і літаратурныя героі – Кот Базіліо, Ліса Аліса, Баба Яга, Цмок, Каза Дзераза, якая заўсёды была сімвалам урадлівасці  і дабрабыту. Вечарына прайшла цікава і надоўга запомніцца яе ўдзельнікам.