Калядныя сустрэчы
11.01.2023
Добрай традыцыяй ў бібліятэцы № 7 Якуба Коласа сталі “Калядныя сустрэчы”. 10 студзеня яны адбыліся з ўдзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пачала святочную вечарыну супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Іна Фралова.
Іна Мікалаеўна прадставіла ўдзельнікаў паэтычнага вечара: Алену Басікірскую, Яніну Босак, Анатоля Зэкава, Андрэя Скарынкіна, Сяргея Трахіменка, Вадзіма Спрынчана, Валерыю Саротнік.
Сустрэча прайшла ў надзвычай цёплай атмасферы. Гучалі цудоўныя вершы пра шчасце і каханне, пра светлыя пачуцці, гумарыстычныя творы, пародыі на беларускіх паэтаў. Удзельнікі свята жартавалі, спявалі песні, прэзентавалі новыя творы.
На прыканцы сустрэчы ўсіх прысутных чакаў сюрпрыз – калядныя гаданні.

