поиск в каталоге

стрелочка Канцэрт дуэта “Алексей и Елена”

admin27.03.2026

21 сакавіка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся канцэрт дуэта “Алексей и Елена” з цудоўнай назвай “Пусть сегодня рождается чудо”.  (Новікаў Аляксей і Марціновіч Алена). Артысты і раней выступалі на нашай пляцоўцы, але вялікі сольны канцэрт падрыхтавалі ўпершыню. Праграма складалася з вершаў і песен, прысвечаных жанчыне, каханню, Радзіме і пачалася з аднайменнай песні “Пусть сегодня рождается чудо”. Вершы Ю.Друнінай  “Минуты”, В.Тушновай “Соседка”, Э.Асадава “Ты даже не знаешь”, М.Атаман “Мама”,В.Шылавай “Мы шли пустынной улицей”  адразу зрабілі атмасферу ў зале ўтульнай і шчырай. Потым загучалі песні – “Ты далеко”, “Гармонік грае”, “Из родного колодца вода”, “Маладзіца”, “Белый тополь”, “Солнышко”, “Ой,дзед, мой дзядок”,  “Купавушка”, “Тук-тук”, “Вишня”, “Песня о Минске”, “За рекой непогода”, “Букет для Наташки”, “А ў Марусі на памосце”. Гэта былі песні знакамітых кампазітараў, аўтарскія песні і народныя. Завяршыўся канцэрт песняй “Словно в первый раз”, якую праспявалі ўсе разам. Сапраўды нарадзіўся цуд.