Каштоўнасці Беларускай дзяржаўнасці
15.03.2023
У бібліятэцы № 21 прайшла пазнавальная гадзіна “Каштоўнасці Беларускай дзяржаўнасці”. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 6 “А” класа сярэдняй школы № 215. Дзеці пазнаёміліся з асноўным законам Беларусі, даведаліся, якія правы маюць грамадзяне нашай краіны, і якія павінны выконваць законы і правілы. Успомнілі аб гісторыі і значэнні гэтага свята. Напрыканцы школьнікі адказвалі на пытанні прававой віктарыны.
