поиск в каталоге

стрелочка Казкі вучаць праву

admin20.11.2023

20 лістапада штогод адзначаецца Сусветны дзень правоў дзіцяці, прысвечаны прыняццю вельмі важнага дакумента “Дэкларацыя правоў чалавека”. Таксама ў гэты дзень прынялі “Канвенцыю аб правах дзіцяці”. Гэты дакумент закліканы абараніць правы дзяцей усяго свету. Але не ўсе дзеці ведаюць аб сваіх правах і аб тым, як іх абараніць. 

14 лістапада супрацоўнік бібліятэкі № 21 правяла гадзіну прававых ведаў для выхаванцаў дзіцячага сада № 558. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з асноўнымі дакументамі, якія расказваюць аб правах дзіцяці. Гэта Дэкларацыя правоў чалавека, Канвенцыя аб правах дзіцяці. Таксама паўтарыла правы і абавязкі, якія дзеці павінны выконваць.

 У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі заданні: адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў казачнай віктарыне, вызначалі, пра якія правах ідзе гаворка, разбіралі сітуацыю, у якую трапіў казачны герой, чые правы апынуліся парушаныя. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар разам з дзецьмі зрабіла выснову: каб карыстацца сваімі правамі, трэба не парушаць правы іншых.