“Казкі жыцця Якуба Коласа”
16.11.2022
15 лістапада ў гімназіі № 27 Фрунзенскага раёна адбылося мерапрыемства для навучэнцаў 4-х класаў “Казкі жыцця Якуба Коласа”, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта.
Супрацоўнікі бібліятэкі № 14 ім. Ф. Багушэвіча падрыхтавалі цікавую прэзентацыю аб дзяцінстве вялікага песняра Беларусі. Навучэнцы прыгадалі самыя вядомыя яго творы, даведаліся цікавыя факты з жыцця вялікага пісьменніка. Кожны з іх меў магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай твораў пісьменніка. У завяршэнні мерапрыемства была праведзена віктарына, у якой дзеці прынялі актыўны ўдзел.

