поиск в каталоге

стрелочка Кніжная вясна на вуліцы Прытыцкага

admin27.04.2023

У цёплыя красавіцкія дні бібліятэка № 14 імя Ф.Багушэвіча правяла акцыю “Кніжная вясна на вуліцы Прытыцкага”. На працягу тыдня бібліятэку наведалі навучэнцы малодшых класаў сярэдняй школы № 136. Дзеці сустрэліся з вядомымі пісьменнікамі Уладзімірам Мазго, Інай Фраловай, Віктарам Шніпам. Разам з супрацоўнікамі выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” і аўтарамі серыі кніг “Я ганаруся!” Дзмітрыем Кашаварам і Вольгай Ванінай школьнікі вандравалі па роднай краіне, “пагарталі” старонкі далёкага і нядаўняга мінулага Беларусі. Незабыўнай атрымалася сустрэча навучэнцаў гімназіі № 27 з Ірынай Карнаухавай, якая прэзентавала свае новыя кнігі “Байкальский солнцеворот” і “Дверной дом”. Кніжныя выставы, конкурсы і віктарыны зацікавілі школьнікаў. А лепшым падарункам для іх стала знаёмства з новымі творамі і вядомымі аўтарамі.