Кніжныя сцяжынкі лета
27.06.2022
Лета толькі пачалося, а для супрацоўнікаў Мінскіх бібліятэк наступіў асабліва адказны і напоўнены творчымі клопатамі час. Яны рыхтуюць цікавыя мерапрыемствы для малодшых школьнікаў – выхаванцаў летніх школьных лагераў. Як заўсёды, галоўны герой гэтых мерапрыемстваў – кніга.
“Летнее чтение – золотое приключение” – вандроўкі па найбольш цікавых дзіцячых кнігах у бібліятэцы № 21. Сярод прысутных былі і вучні малодшых класаў 215 і 207 сярэдніх школ.
Мерапрыемства прайшло ў форме гульні, што асабліва падабаецца дзецям. На пытанні віктарыны па творах пісьменнікаў – класікаў у вершаванай форме дзеці актыўна адказвалі – абыякавых у зале не было.
