Конкурс чытальнікаў “Вялікая спадчына”
27.11.2022
У сярэдняй школе № 188 для дзяцей з парушэннямі зроку класныя кіраўнікі разам з супрацоўнікамі спецыяльнай гарадской бібліятэкі для сляпых арганізавалі конкурс чытальнікаў “Вялікая спадчына”. Зусім няпроста журы было вызначыць пераможцаў гэтага конкурсу, у якім удзельнічалі дзеці пачатковай школы і старшакласнікі. Усе выступоўцы прадэманстравалі добрае веданне літаратуры і цудоўна чыталі вершы беларускіх класікаў Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, а таксама нашых сучаснікаў – вершы Уладзіміра Карызны і Юліі Таўбіной.
Усе ўдзельнікі гэтага конкурсу атрымалі арыгінальныя пазнавальныя аўдыё падарункі ад бібліятэкі, які змогуць слухаць у школе і дома.
