поиск в каталоге

стрелочка Край беларускі дарагі

admin03.03.2025

27 лютага ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы – “Край беларускі дарагі”. Калі сустракаюцца паэзія і музыка – гэта заўсёды свята. Гераіня сустрэчы – знакамітая паэтэса Таццяна Віктараўна Шчытова, вельмі лірычная і душэўная творца. Разам з ёй на канцэрце прысутнічаў кампазітар, настаўнік класа цымбал Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 г.Мінска імя. Л.Александроўскай Віктар Лыскавец і даўнія сябры і суседзі бібліятэкі Дзіцячая музычная школа № 18 г. Мінска. Вядучая імпрэзы – спявачка, паэтка Наталля Клімковіч. Ва ўступным слове вядучая пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю Т.Шчытовай. В.Лыскавец прадставіў свой музычна-літаратурны цыкл вершаў і дзіцячых п’ес для цымбал і фартэпіяна “Сімфонія кветак”. Вершы да гэтага цыклу створаны нашай гераіняй. На працягу сустрэчы было задумана, што перад музычнымі нумарамі чыталіся вершы, якія загадзя расказвалі слухачам пра змест музычнага твора і вобраз кветкі, тым самым падрыхтовываючы іх да ўспрыняцця настрою музыкі. Потым гучала музыка ў выкананні кампазітара. Гэта быў сваеасаблівы тэатралізаваны міні-спектакль. Арыгінальнасць задумкі аўтараў ў тым, што вобразы кветак ўвасабляюць і перадаюць праз язык музыкі нейкую своеасаблівасць ці рысу характара чалавека. Кожная п’еса – гэта маленькая казачная гісторыя. Меладызм перамяжоўваўся з сучаснымі гарманічнымі сугуччамі. На кожную музыку дэмастраваліся слайды прыгожых фотаздымкаў кветак.  Працягнулі сустрэчу выкладчыкі Дзіцячай музычнай школы №18. Яны выконвалі вельмі меладычныя, прыгожыя інструментальныя творы беларускіх кампазітараў. Напрыканцы Т.Шчытова зноў чытала свае любімыя вершы, а потым сама праспявала цудоўную народную песню акапэла. У зале панавалі цудоўная музыка і наша родная беларуская мова.