Край мой – песень натхнёных калыска
09.07.2025
4 ліпеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся святочны канцэрт “Край мой – песень натхнёных калыска”, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэтыя даты – галоўныя сярод святаў нашай краіны, увесь наш народ адзначае гэтыя падзеі, радуясь мірнаму і спакойнаму жыццю краіны.
Таксама 3 ліпеня – Дзень вызвалення сталіцы Беларусі, горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень назаўсёды застанецца для беларусаў сведкай мужнасці і гераізма, днём гонару і памяці. Адкрыў праграму верш М.Маляўкі “Радзіма”. Далей Н.Папко выканала дзве песні : “Любовь и радость – Беларусь” А.Пахмутавай і М.Дабранравага і “Востраў юнацтва” Ул.Будніка і А.Лягчылава. Кожны трэці беларус загінуў падчас вайны, у памяць аб загінуўшых прагучаў верш М.Кандратава “Беларускі крыж”. Вядомая беларуская паэтка прачытала свой верш “Мой город” і выканала аўтарскую песню “Потерянная песня”. Да мікрафона падыйшлі прадстаўнікі солнечнай Малдовы – Дж.Дзмітрэенка і Ю.Смолін, якія прадставілі кампазіцыі – “Поднимем бокалы”, “Тры Малдавана” і “Маленький цветок”. Жанна Швец выканала рускую народную песню “Гуси-лебеди” і кампазіцыю І.Жака на словы Р.Грыдава “Эх, Андрюша!”. Народная песня – наша духоўная гісторыя, наша святыня. Прагучалі дзве беларускія народныя песні “Ой, у лузе каліна” і “Ой, сівы конь бяжыць”. У выкананні Вакальна-харавога ансамбля інтэрнацыянальнай музыкі “Прамень” паслухалі беларускую народную песню “ О-ю-ля-лю”. Больш за дзве гадзіны працягваўся канцэрт, не сціхалі апладысменты і “Брава”. Зноў выступала Т.Жылінская, Н.Папко выканала цудоўную песню “Музыка Нясвіжа”. Завяршыў праграму А.Валодчанка, сапраўдны майстра і педагог. “Мой родны кут” і “Каб былі мы птушкамі” – знаёмыя і усімі любімыя песні.




