Краски осени
29.10.2025
24 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося свята вакальнай музыкі – выступ народнай вакальнай студыі “Гармонія” Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў пад кіраўніцтвам Ірыны Радчанка. Вакальна-сцэнічнае майстэрства ў ёй дэманструюць людзі розных прафесій: рабочыя, служачыя, інжэнеры, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, пенсіянеры. У рэпертуаре калектыва вакальныя творы розных стыляў і жанраў: беларуская, руская и замежная класіка, арыі з опер і аперэт, песні з кінафільмаў, музыка айчынных і замежных кампазітараў, народныя песні, старадаўнія і класічныя рамансы.
Канцэрт у нашай бібліятэцы меў назву “Краски осени”. Таму шмат кампазіцый было менавіта восеньскай тэматыкі: “Осень, прозрачное утро”, “Отцвели уж давно хризантемы в саду”, “Осенние листья”, “Вальс-бостон”, “Листья желтые” и др. У праграме таксама прагучалі класічныя творы: “Серенада Дон Жуана”, “Я помню чудное мгновенье”, “Ах, эти черные глаза”, “В мире есть красавица одна”, “Вернись в Сорренто”, “Только раз” і інш. Аднак асабліва цёпла гледачы канцэрта прымалі ўсім вядомыя песні савецкага перыяду: “Старый клён”, “А он мне нравится”, “Мелодия”…
Мерапрыемства прайшло з аншлагам, публіка не шкадавала апладысментаў і не скупілася на “Брава!”. Мы вельмі ўдзячны калектыву “Гармонія” за незабыўныя эмоцыі і добры настрой, якія нам падаравалі сваім выступам яго ўдзельнікі. Чакаем з імі новых сустрэч у будучым!


