поиск в каталоге

стрелочка Крылатыя суседзі

admin31.03.2023

 Усё жыццё чалавека акружаюць птушкі – вялікія і маленькія, дзікія і хатнія. Яны радуюць нас сваім спевам, ахоўваюць сады і агароды, знішчаюць шкодных насякомых. Але птушкі таксама маюць патрэбу ў дапамозе чалавека, асабліва ў зімовы час, калі ім не хапае корму. Пытанні, звязаныя з праблемамі птушак, падымаюцца ў грамадстве даволі часта. І нават існуе асаблівае свята, 1 красавіка, прысвечанае птушкам, якое адзначаецца ў першы дзень красавіка ва ўсім свеце.

31 сакавіка ў бібліятэцы № 21 для выхаванцаў школьнага лагера сярэдняй школы № 207 была праведзена экалагічная гадзіна “Крылатыя суседзі”. У ходзе мерапрыемства дзеці падзяліліся сваімі ведамі пра тое, якія птушкі прылятаюць да нас вясной, а якія жывуць з намі круглы год.  Супрацоўнікі правялі тэматычны агляд кніг з фонду бібліятэкі.