поиск в каталоге

стрелочка “Крышталь прыроднай чысціні”

admin27.06.2022

У кожнага чалавека ёсць Радзіма і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве, родную прыроду. Сучасная  Беларусь – гэта  зялёны лiсток на карце: лясы, пералескi, лугi, пушчы, ураджайныя палеткi, азеры і крынічкі.

3 чэрвеня ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя Л.М.Талстога прайшла экагадзіна  “Крышталь прыроднай чысціні” для школьнага лагера сярэдняй школы № 168.

Уваге малодшых школьнікаў была прадстаўлена электронная прэзентацыя пра прыродныя скарбы Беларусі. Школьнікі з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны на ўважлівасць і кемлівасць.

Напрыканцы мерапрыемства і дарослыя, і дзеці з цікавасцю паглядзелі  мультфільм “Капітошка” пра сяброўства, чысціню адносін і хараство летняй прыроды.

“Крышталь прыроднай чысціні”