поиск в каталоге

стрелочка «Купалле – свята сонца і агню”

admin11.07.2022

«Купалле – свята сонца і агню”. Так называлася фальклорная імпрэза, якая адбылася 5 ліпеня ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа.

Як вядома, ўначы з 6 на 7 ліпеня адзначаецца прыгожае народнае свята Купалле. У гэтую ноч маладыя людзі па традыцыі хадзілі шукаць папараць-кветку, дзяўчаты плялі вянкі і пускалі іх па вадзе.  Не абыйшлося без вянкоў ў гэты дзень і ў бібліятэцы. Розныя па велічыні і колеру, яны сталі сапраўдным упрыгожаннем для гасцей і гаспадароў свята.

Галоўным дзействам стала выступленне творчага калектыву “Надзея”. Народныя спевы спалучаліся з сучаснымі прыгожымі і мілагучнымі песнямі. Самадзейныя артысты падаравалі гледачам станоўчыя эмоцыі і добры настрой.