Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет
28.02.2023
28 лютага ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося знаёмства вучняў 10 класа сярэдняй школы № 53 з літаратурна-дакументальнай выставай Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет”.
Мы прайшлі жыццёвым і творчым шляхам выбітнага пісьменніка, яскравага прадстаўніка беларускай прозы, таленавітага драматурга і публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка – Кузьмы Чорнага.
За свой кароткі жыццёвы век пісьменнік здолеў адлюстраваць у раманах лёсы некалькіх пакаленняў беларусаў, стаць у шэраг нацыянальных класікаў, а таксама ўзняць айчынную прозу на сусветны ўзровень.
На выставе былі прадстаўлены фотаздымкі пісьменніка, яго блізкіх і сяброў, рукапісы твораў, публіцыстычныя артыкулы, вокладкі прыжыццёвых выданняў кніг.
Таксама была падрыхтавана кніжная выстава і віктарына па творчасці класіка беларускай літаратуры.

