Кветкі маей краіны
25.03.2026
23 сакавіка ў бібліятэцы № 1 імя Л.М.Талстога адбылося адкрыцце выставы жывапісу паэткі і мастачкі Таццяны Ласка “Кветкі маей краіны”.
Пяшчотныя колеры, паэтычнась і шмат асацыятыўнасці вобразаў ствараюць атмасферу мяккасці і дабрыні, запрашаюць да роздуму і рэлаксацыі.
Мастачка стварае вобразы роднага Заслаўя, шмат падарожнічае па Беларусі, удзельнічае ў мастацкіх пленэрах і розных творчых праектах.
Прысутныя на адкрыцці адзначылі глыбокую нацыянальную аўру і пажадалі Таццяне натхнення,здароўя і развіцця таленту.
