Квітней, сталіца-жыцця майго крыніца
16.09.2024
Слаўлю цябе, Мінск, і люблю, таму што ты – мой горад, старажытны і вечна малады. Такія словы прызнання казалі чытачы і жыхары Заводскага района, якія сабраліся ў бібліятэцы № 11 на святочны літаратурна – музычны вернісаж «Квітней, сталіца – жыцця майго крыніца».
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і правялі віртуальнае падарожжа па дарагіх сэрцу куточках роднай сталіцы. Наш горад – гэта яго жыхары, іх праца, радасці і спадзяванні. І удзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі ўспамінамі аб Мінску розных гадоў і яго значэнні ў іх жыцці. Паэтка Вольга Шпакевіч падаравала слухачам вянок вершаў, прысвечаных святу. Ансамбль «Огонёк» пазнаёміў з новай святочнай канцэртнай праграмай. А потым усе прысутныя спявалі гімн Мінска.

