Літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная Дню маці
13.10.2023
12 кастрычніка ў бібліятэцы № 1 імя Л.М.Талстога прайшла літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная Дню маці. З аншлагам сустрэлі гледачы выканаўцу лірычных песень Таццяну Зайцаву. Наведвальнікі вечарыны слухалі і дружна спявалі музычныя хіты 60-х і 70-х гадоў. Шмат разоў гучалі і любімыя песні пра маці і матчыну любоў.
Літаратурную частку імпрэзы прадставіла вядомая пісьменніца і журналістка Вольга Норына. Зусім свежыя вершы, якія прадэкламавала аўтар для публікі, былі таксама прысвечаны беларускай зямлі, сваей малой радзіме і, вядома ж, роднай матулі.
На прыканцы мерапрыемства ўдзельнікі і глядачы атрымалі падарункі ад беларускага прадпрыемства “Беліта”.

